У Беларусі пачалася раптоўная праверка памежнай службы

Памежнікі, ілюстрацыйнае фота

Памежнікі, ілюстрацыйнае фота / gpk.gov.by

Раптоўная праверка памежнай службы пачалася ў Беларусі. Як заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, упор зроблены на праверку самых мабільных падраздзяленняў ведамства.

"Адначасова ва ўсіх групах і атрадах органаў памежнай службы прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць манеўраныя групы", — перадае словы Вальфовіча дзяржаўнае інфармагенцтва БЕЛТА.

Прэс-служба Памежнага камітэта ўдакладняе, што манеўраныя групы павінны адпрацаваць дзеянні па нейтралізацыі дыверсійных груп. Таксама запланаваныя заняткі па агнявой, фізічнай і тактычнай падрыхтоўцы.

Раптоўныя праверкі сілавых органаў ў Беларусі абвяшчаюцца рэгулярна апошнія два гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.