"Ты патрэбен Беларусі" — Статкевіч выказаўся пра Ціханоўскага

Сяргей Ціханоўскі на пратэстах 2020 года

Сяргей Ціханоўскі на пратэстах 2020 года

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч выказаўся ў свам тг-канале пра Сяргея Ціханоўскага.

Ён нагадаў, што Ціханоўскі быў лідарам пратэстаў у 2020 годзе і вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты ў рамках стратэгіі "кандыдатаў пратэсту", якую прыдумала партыя "Народная Грамада".

Статкевіч адзначыў лідарскія якасці Ціханоўскага: "Лідар — гэта той, хто вядзе за сабой іншых, не зважаючы на перашкоды і рызыку для сябе. А тут усё больш палахлівыя імітатары альбо рахманыя "прагматыкі". Сяргей па сваіх якасцях — сапраўдны лідар. Таму і быў прэвентыўна нейтралізаваны. Ён годна вытрымаў выпрабаванні і катаванні турэмнага пекла. І праходзіць зараз вельмі складанае выпрабаванне вяртаннем у вольнае жыццё".

Ён згадаў, што Ціханоўскі пяць гадоў быў ізаляваны ад блізкіх і свету. А калі вярнуўся — у свеце ўжо змяніліся тэхналогіі, палітычная сітуацыя, а таксама памяняліся людзі, якіх ведаў раней.

Статкевіч раіць Ціханоўскаму прыняць новую сітуацыю і "шукаць новыя сэнсы і апірышчы".

"Я спадзяюся, што ў цябе атрымаецца, Сяргей. Ты патрэбен Беларусі. Вяртайся да сябе хутчэй, герой!" — заканчвае ён свой зварот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.