Спецпасланнік ЗША пра палітвязняў: колькасць вызваленых у Беларусі можа дасягнуць тысячы

Джон Коўл

Джон Коўл / Reuters

Спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што ў сярэдзіне верасня разлічвае дамагчыся вызвалення новых палітвязняў. Паводле яго слоў, пры яго ўдзеле ўжо выйшлі на волю каля 700–800 чалавек, а цяпер ён хоча давесці гэтую колькасць да тысячы. У інтэрв’ю "Голасу Амерыкі", якое выйшла 29 жніўня, дыпламат у чарговы раз паабяцаў прыехаць у Беларусь і правесці перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Коўл распавёў, што ЗША працягваюць дамагацца вызвалення як вядомых палітвязняў, так і іншых удзельнікаў пратэстаў 2020 года. Сярод тых, каго ўдалося вызваліць, ён назваў лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Паводле Коўла, для яго асабліва важна, каб людзі маглі вярнуцца дадому, да сваіх сем’яў, і заставацца ў Беларусі.

Паводле спецпасланніка, ЗША таксама хочуць палепшыць адносіны з Беларуссю. Коўл падтрымлівае кантакты са Святланай Ціханоўскай, прадстаўнікамі Літвы і Польшчы і іншымі бакамі. Ён таксама заявіў, што ў будучыні спадзяецца дапамагчы з вызваленнем расійскіх палітвязняў і амерыканскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.