Кожны шосты беларускі падлетак ужо курыць, большасць лічыць вейпы бяспечнымі

У Беларусі каля 15% вучняў з сёмага па дзясяты клас ужо кураць

У Беларусі каля 15% вучняў з сёмага па дзясяты клас ужо кураць

У Беларусі каля 15% вучняў з сёмага па дзясяты клас ужо кураць. Пры гэтым гаворка ідзе не толькі пра звычайныя цыгарэты, але і пра электронныя прылады для спажывання нікаціну. Кожны пяты з падлеткаў, якія кураць, пачаў яшчэ ў сёмым класе.

Асаблівую трывогу ў медыкаў выклікаюць вейпы. Больш за 80% маладых людзей лічаць іх бяспечнымі. Аднак, паводле доктара-нарколага Аляксандра Казакова, нікацін выклікае моцную залежнасць. 

"Нікацін — такі ж цяжкі наркотык", — заявіў ён.

Пры награванні вадкасці для вейпаў утвараюцца рэчывы, якія могуць пашкоджваць лёгкія. Небяспека ў тым, што хвароба доўга не дае пра сябе ведаць: калі з'яўляюцца дыхавіца і іншыя прыкметы, змены ў лёгкіх могуць быць ужо незваротнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.