Як абараніць беларусаў ад вярбоўкі Расіяй на вайну ва Украіне — эфір  

Вадзім Кабанчук 

Вадзім Кабанчук  / Еўрарадыё

“Сёння галоўнай мэтай з’яўляецца наладжванне каардынацыі ў супрацьдзеянні гібрыднай агрэсіі і вярбоўцы нашых грамадзян на так званую СВА, а таксама вярбоўцы нашых грамадзян спецслужбамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь у Еўропе”, — перакананы прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Вадзім Кабанчук. Ён прапануе стварыць інтэрнэт-партал для беларусаў, якія апынуліся “ў складанай сітуацыі”.

Наколькі вярбоўка беларусаў на так званую “СВА” — масавая з’ява і як ёй рэальна можна супрацьстаяць? Ці можна з упэўненасцю казаць, што свае гібрыдныя атакі супраць краін ЕС Расія ладзіць пры садзейнічанні лукашэнкаўскага рэжыму? Ці дапамагае АПК вырашаць праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі як ва Украіне, так і ў Еўропе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.