БАТЭ абыграў "Славію" і вырваўся з зоны выбывання, "МЛ Віцебск" разграміў "Гомель"
Пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па футболе / БАТЭ
9, 10 і 11 кастрычніка прайшлі матчы 24-га тура ў Вышэйшай лізе. БАТЭ ў сябе дома абыграў "Славію" — 2:1 — і выскачыў з зоны выбывання. Каманда з 21 балам ідзе на 13-м месцы.
Лідар чэмпіянату — "Іслач" — задаволілася толькі адным балам у матчы супраць "Віцебска". Гульня скончылася з лікам 0:0.
"МЛ Віцебск" у Гомелі разграміў мясцовы клуб з лікам 5:1. Арцём Канцавы аформіў дубль у першыя пяць хвілін гульні, адкрыўшы лік на 41-й секундзе матчу.
Гэтая перамога дазволіла "букмекерам" абысці "ваўкоў" і падняцца на першае месца. Іспанскі трэнерскі штаб дзеючага чэмпіёна пакуль назіраў гульню з трыбун.
"Дынама-Мінск" у Магілёве здабыла цяжкую перамогу над "Дняпром" — 3:2. Сталічны клуб працягвае ісці на трэцім месцы.
"Арсенал" на сваім новым стадыёне прайграў брэсцкаму "Дынама" — 0:1.
З такім жа лікам "Мінск" прайграў "Тарпеда-БелАЗ". Жодзінцы атрымалі перамогу адразу пасля звальнення трэнера Аляксея Багі.
"Нафтан" разграміў "Белшыну" — 4:1.
"Нёман" у сябе дома буйна абыграў "Баранавічы" — 3:0.
Становішча ў чэмпіянаце: