Прызначаная дата апазнання цел двух загінулых у Кыргызстане альпіністаў
Зніклыя альпіністы / фота з архіву Ганны Бандарэнка
Целы двух альпіністаў, загінулых у гарах Кыргызстана, спусцілі з вышыні. Іх апазнанне прызначанае на 27 жніўня. Пра гэта паведамляецца на сайце, створаным для пошукаў мужчын.
Верталёт спусціў два целы ў сяло Сары-Таш вечарам 25 жніўня.
"Адтуль у суправаджэнні міліцыі іх даставілі ў морг горада Ош. Апазнанне прызначана на 27 жніўня. Да яго мы не называем імёнаў. Ратавальнікі працягваюць шукаць трэцяга. Больш навін у нас пакуль няма", — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамлялася таксама, што ў Кыргызстан з Мінска вылецелі сваякі беларускіх альпіністаў.
Пасля ўзыходжання на пік Курумды зніклі тры альпіністы — беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў. Апошні раз яны выходзілі на сувязь 2 жніўня, а на месца сустрэчы ў базавым лагеры 4 жніўня не з'явіліся. Іх шукалі амаль два тыдні з выкарыстаннем дрона і верталёта.