“Воля”: беларусы ствараюць новую, элітную спецроту ў арміі Украіны — эфір
Новае беларускае падраздзяленне фарміруецца ва Узброеных сілах Украіны. Дакладней — у Ваенна-марскіх сілах Украіны. Спецрота БПЛА “Воля” будзе там часткай 447-га асобнага батальёна. Ля вытокаў стварэння беларускай спецроты стаіць вядомы ўжо гледачам нашага канала добраахвотнік Мікіта “Аксон” Забуга.
Навошта ствараць яшчэ адну беларускую структуру ў складзе УСУ, а не ўзмацняць ужо існуючыя? Якія задачы будзе выконваць спецрота “Воля” і ці дапусцяць да камандавання беларускіх афіцэраў? Як вырашаюцца пытанні з легалізацыяй, выплатамі і ўсе астатнія праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі і іх родныя ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць выконваючы абавязкі камандзіра спецроты БПЛА “Воля” Ваенна-марскіх сіл Украіны Мікіта Забуга і пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Яраслаў Чарнагор у 15:00.