Нобелеўскую прэмію па хіміі атрымалі навукоўцы з Францыі і Японіі

Анры Каган і Кенса Суай

Анры Каган і Кенса Суай / Нобелеўскі камітэт

7 кастрычніка былі абвешчаныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі.

Сёлета ўзнагароду ў гэтай намінацыі атрымалі Анры Каган з Францыі і Кенса Суай з Японіі. Адпаведнае рашэнне Шведскай Каралеўскай акадэміі навук абвясціў Нобелеўскі камітэт у Стакгольме.

Паведамляецца, што навукоўцы атрымалі высокую ўзнагароду "за адкрыццё нелінейных эфектаў і аўтакаталізу ў асіметрычным арганічным сінтэзе".

8 кастрычніка будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, а ў пятніцу, 9 кастрычніка, — лаўрэат прэміі міру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.