На будоўлі ў Мінску абрынуліся рыштаванні — загінуў чалавек

На месцы трагедыі на вуліцы Кісялёва

На месцы трагедыі на вуліцы Кісялёва / МНС

На будоўлі на вуліцы Кісялёва ў Мінску абрынуліся рыштаванні, паведамляе прэс-служба МНС. Мяркуючы па кадрах з месца падзеі, гаворка ідзе пра будаўніцтва прэстыжнага квартала "Дэпо".

Здарэнне адбылося на дзевяціпавярховым будынку. Адзін чалавек загінуў, яшчэ шасцёра атрымалі траўмы.

Ратавальнікі на месцы трагедыі шукаюць магчымых пацярпелых пад заваламі канструкцый. Таксама яны займаюцца стабілізацыяй будаўнічых рыштаванняў на верхніх паверхах будынка.

На месцы здарэння працуюць 10 адзінак тэхнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.