Марыхуанавы рай у паліцыі і "цэлібат" на вуліцы чырвоных ліхтароў — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Пакуль пацукі кайфуюць, паядаючы марыхуану ў аддзяленні паліцыі Новага Арлеана, жыхары Амстэрдама стаміліся ад турыстаў, якія прыязджаюць у горад па наркотыкі і секс. Як змагацца з назапашаным стрэсам, могуць падказаць навукоўцы з Паўднёвай Карэі, якія правялі цікавае даследаванні пра ўзаемаадносіны сабак і людзей. Падрабязней пра гэтыя і іншыя сусветныя падзеі чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".


Не жыццё, а кайф!

Паліцыянты ў Новым Арлеане сутыкнуліся з нашэсцем пацукоў. Грызуны прабраліся ў памяшканне для доказаў і з'елі марыхуану, якая там захоўвалася. Пра гэта расказала кіраўніца дэпартамента паліцыі Новага Арлеана Эн Кіркпатрык на паседжанні гарадскога камітэта па крымінальным правасуддзі, піша Associated Press.

— Пацукі ядуць нашу марыхуану. Яны ўсе пад кайфам, — сказала Эн Кіркпатрык.

Кіраўніца ведамства раслумачыла нашэсце грызуноў дрэнным станам будынка, у якім размешчаны ўчастак.

— Мы гаворым, што цэнім нашых супрацоўнікаў. Але якое права мы маем так думаць, дазваляючы людзям працаваць у такіх умовах? — кажуць у паліцыі.

Гарадскія ўлады паабяцалі, што ўчастак пераедзе ў іншы будынак. На гэты пераезд давядзецца выдаткаваць больш за сем мільёнаў долараў.

Марихуановый рай в полиции и “целибат” на улице красных фонарей — #ИхНравы
Кайф? Кайф! / pixabay.com

Секс і наркотыкі — больш не пра Амстэрдам?

Цягам доўгіх гадоў жыхары Амстэрдама спрабавалі розныя метады, каб адгаварыць турыстаў прыязджаць у іх горад па наркотыкі і секс. Сярод іх — закрыццё бараў у дзве гадзіны ночы і забарона на курэнне траўкі ў грамадскіх месцах і цэнтры горада.

Марихуановый рай в полиции и “целибат” на улице красных фонарей — #ИхНравы
Амстэрдам / pixabay.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.