Прэс-сакратарка Белага дома сышла з пасады пасля пяці дзён працы
Кэці Закарыя / Getty Images
42-гадовая Кэці Закарыя пакідае пасаду прэс-сакратаркі Белага дома. Яна працавала менш за тыдзень, але яе дэбют СМІ адразу палічылі няўдалым, а ў пятніцу прэзідэнт Дональд Трамп публічна параіў ёй задумацца пра змену сферы дзейнасці.
Пасля першага афіцыйнага брыфінгу ў панядзелак Закарыя сутыкнулася з крытыкай. Яго называлі правальным. Сустрэча з журналістамі доўжылася менш за 15 хвілін, за якія прэс-сакратарка адказала ўсяго на тры пытанні. Таксама журналісты абвінавацілі яе ў тым, што яна ілжыва прадстаўлялася адвакаткай. Нагодай стала адсутнасць пацвярджэння яе ліцэнзіі ў любым са штатаў ЗША.
Белы дом пацвердзіў BBC, што Закарыя пераходзіць з пасады прэс-сакратаркі на іншую працу. Пакуль невядома, на якую менавіта.
Сваім хуткім сыходам з пасады Закарыя абнавіла антырэкорд, які да яе ўстанавіў Энтані Скарамучы. У 2017 годзе Трамп звольніў яго з пасады прэс-сакратара Белага дома пасля ўсяго 11 дзён працы.
Пасля навіны пра Кэці Энтані напісаў у X: "Рэкорды ставяць для таго, каб іх біць. Але я не радуюся чужым няўдачам".