Новы штам каранавіруса пакуль не дабраўся да Беларусі — Мінздароўя

Каранавірус, ілюстрацыйнае фота

Каранавірус, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі па стане на 2 лістапада не зарэгістравалі ніводнага выпадку заражэння новым варыянтам каранавіруса PJ.2.1. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У ведамстве кажуць, што трымаюць сітуацыю на кантролі.

Новы штам PJ.2.1 адносіцца да лініі "омікрон". Выявілі яго на пачатку траўня ў Канадзе, а пазней зарэгістравалі ў ЗША, Іспаніі, Аўстраліі ды Сінгапуры.

Паводле звестак медыкаў, пакуль няма клінічных звестак, якія сведчаць пра больш цяжкія наступствы ад яго, чым ад ранейшых відаў віруса. Не паступаюць і звесткі аб росце колькасці пнеўманій, якія б вялі да смяротнага выніку.

Аднак раней з'яўлялася інфармацыя, што новы штам мае больш высокую здольнасць пранікаць у клеткі чалавека і хутка назапашвае мутацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.