Каробкі з кантрабанднымі цыгарэтамі выкідалі з цягніка, які прыйшоў у Латвію з Беларусі

Кантрабандныя цыгарэты

Кантрабандныя цыгарэты / vp.gov.lv

У латвійскім Даўгаўпілсе паліцыя затрымала двух беларусаў. Іх падазраюць у кантрабандзе цыгарэт у буйным памеры.

Прэс-служба паліцыі паведамляе, што інцыдэнт здарыўся 4 лістапада. Машыніст з памочнікам выкінулі з цягніка, які прыбыў з Беларусі, некалькі каробак з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Агулам здабычай паліцыі сталі 140 000 цыгарэтаў з беларускімі акцызамі.

На затрыманых пачалі крымінальную справу за кантрабанду ў буйным памеры. Ім пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.