Экс-супрацоўніку КДБ прысудзілі 14 гадоў — за "здраду дзяржаве"
Ігар Сутырка / spring96.org
19 лістапада Мінскі гарадскі суд вынес прысуд палітвязню, былому супрацоўніку КДБ Ігару Сутырку.
Яго абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" і прызначылі 14 гадоў калоніі з узмоцненым рэжымам і велічэзны штраф — 22 000 рублёў, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
39-гадовы Сутырка мае беларускае і польскае грамадзянствы. Апошнія некалькі гадоў ён жыў у Польшчы.
Яго затрымалі 10 красавіка 2026 года, калі мужчына прыехаў у Беларусь.
Вядома, што Сутырка працаваў у беларускім КДБ, але звольніўся адтуль каля 10 гадоў таму. Пасля звальнення з КДБ прыкладна ў 2014 годзе ён заняўся праграмаваннем.