Дзік забіў сабаку, які ахоўваў мяжу з Беларуссю

Сабака літоўскіх памежнікаў Фалько

Сабака літоўскіх памежнікаў Фалько / VSAT

Аўчарка літоўскіх памежнікаў Фалько не перажыў сустрэчы з дзіком у лесе на мяжы з Беларуссю. Пра гэта распавялі ў літоўскай памежнай службе.

Кінолаг разам з Фалько патруляваў Рулішскі лес, які цягнецца ўздоўж самай мяжы з Беларуссю. Сабака павінен быў шукаць падазроныя сляды і людзей. У лясістай мясцовасці Фалько сутыкнуўся з дзіком, які сур'ёзна параніў сабаку. Аўчарку перавезлі ў адну з ветэрынарных клінік Вільнюса, аднак выратаваць Фалько не ўдалося.

У памежнай службе Літвы кажуць, што Фалько высачыў некалькі дзясяткаў нерэгулярных мігрантаў, якія ўязджалі ў Літву з Беларусі, а таксама групы кантрабандыстаў і іншых парушальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.