Дактарам хочуць павялічыць тэрмін адпрацоўкі на дзяржаву да сямі гадоў
Доктар, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Беларускія дактары змогуць пачаць працу ў прыватных медцэнтрах толькі пасля сямі гадоў працы ў дзяржаўнай установе. Такуую прапанову агучыў міністр эканомікі на нарадзе ў Лукашэнкі.
Цяпер мінімальны патрэбны стаж складае тры гады.
Прапанова не спадабалася Лукашэнку. З аднаго боку, ён незадаволены тым, што "дзяржаўныя арганізацыі становяцца трамплінам для прыватнага бізнесу". А з іншага — не разумее, "як прапанаваныя меры дадуць магчымасць узмацніць кадравыя рэзервы дзяржаўных установаў аховы здароўя".
Таксама Лукашэнка зацікавіўся цэнамі ў медыцынскай сферы: "Мы заўсёды кажам: "Вось, давайце роўныя ўмовы ды іншае". А ці роўныя ўмовы? Напэўна, тут таксама сёе-тое ўпіраецца ў цэнаўтварэнне, у цану".