Амерыканскі генерал звярнуўся да Лукашэнкі: "Расія не лічыць вас сябрам"

Бэн Годжэз на Варшаўскім форуме бяспекі

Бэн Годжэз на Варшаўскім форуме бяспекі / Tomasz Jastrzebowski / REPORTER / East News

Былы камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Годжэз звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі падчас інтэрв'ю з "Белсатам" на палях "Варшаўскага форуму бяспекі".

"Спадар Лукашэнка, чаму вы хочаце быць прыкутым кайданкамі да трупа, якім стала Расейская Федэрацыя пры Уладзіміру Пуціну? Гэта труп. У будучыні Беларусі няма нічога добрага, пакуль вас успрымаюць як блізкага саюзніка Расіі", — сказаў ён.

Генерал дадаў, што, на яго думку, Расія не лічыць Лукашэнку сябрам.

"Яна разглядае вас як рэсурс, як актыў. Я не ведаю, як гэта можа быць добра для каго-кольвек у Беларусі", — сказаў ён.

Ён упэўнены, што большасць жыхароў Беларусі не мае жадання ўвязвацца ў канфлікт з Украінай ці NATO. Ён таксама лічыць, што і ўзброеныя сілы Беларусі ніколі не хацелі удзельнічаць у такім канфлікце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.