Цяжарных беларусак хочуць вызваляць ад працы для паходаў да лекара

Цяжарная жанчына, ілюстрацыйнае фота

Цяжарная жанчына, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Цяжарныя жанчыны ў Беларусі змогуць на законных падставах пакідаць працу для здачы абавязковых аналізаў і наведвання дактароў. Адпаведныя змены плануецца ўнесці ў працоўнае заканадаўства. Пра гэта ў тэлеэфіры паведаміла член Палаты прадстаўнікоў Анжаліка Курчак.

Паводле яе, прапанова была прадыктаваная рэальнымі зваротамі грамадзян. Яна расказала, што падчас сустрэчы з выбарцамі да яе прыйшоў мужчына. Ён скардзіўся на начальства сваёй цяжарнай жонкі, якое адмаўляецца адпускаць яе ў паліклініку ў працоўны час.

Дэпутатка падкрэсліла, што цяпер у Працоўным кодэксе няма нормы, якая рэгулюе вызваленне ад працы для праходжання планавых медыцынскіх абследаванняў.

"Пытанне я прапрацавала з Міністэрствам аховы здароўя. Спадзяюся, што калі да нас прыйдзе гэты законапраект, я буду ініцыяваць ўнясенне такога дапаўнення ў наш Працоўны кодэкс", — заявіла Курчак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.