Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект аб амністыі
Палата прадстаўнікоў, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА
Законапраект "Аб амністыі ў сувязі з Годам беларускай жанчыны" ўнёс у Палату прадстаўнікоў Аляксандр Лукашэнка.
Паведамляецца, што пад амністыю найперш трапяць жанчыны, якія ўчынілі злачынствы ў непаўналетнім узросце, шматдзетныя маці, цяжарныя жанчыны, пенсіянеркі, жанчыны з інваліднасцю, а таксама асуджаныя за злачынства па неасцярожнасці.
Таксама амністыя закране мужчын, якія здзейснілі злачынствы ў непаўналетнім узросце.
Намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Вольга Чупрыс удакладніла, што амністыя не будзе распаўсюджвацца на жанчын, асуджаных па "экстрэмісцкіх" артыкулах — гэта значыць, асуджаных паводле палітычных матываў.