Ці пагражае Лукашэнку “змова генералаў” і як перабудаваць дэмсілы — эфір

Павел Латушка

Павел Латушка / Еўрарадыё

Усё часцей чуваць размовы пра непазбежнасць мірных перамоў і заключэння нейкага мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй. І пытанне прысутнасці беларускага боку ці хаця б беларускай пазіцыі на такіх перамовах хвалюе як рэжым Лукашэнкі, так і беларусаў дыяспары. У звязку з магчымым мірным пагадненнем узнікае і пытанне пра санкцыі, а таксама пра вызваленне палітвязняў ды шляхі выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу.

Што, апроч круглага стала з Лукашэнкам, абмяркоўвалася падчас паездкі Латушкі ў Гаагу? Хто будзе адстойваць беларускія нацыянальныя інтарэсы падчас мірных перамоў па Украіне? Ці існуе верагоднасць змовы генералаў супраць Лукашэнкі і ці не час праводзіць рэарганізацыю дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух «За свабоду»”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.