Чым улады будуць прываблiваць працоўных мiгрантаў у Вiцебскую i Магiлёўскую вобласцi

Прадастаўленне "належных умоў пражывання i жыццядзейнасцi" i кантроль

Прадастаўленне "належных умоў пражывання i жыццядзейнасцi" i кантроль / LookByMedia

Урад Беларусi даручыў аблвыканкамам i профiльным ведамствам распрацаваць меры па прываблiваннi працоўных мiгрантаў, у першую чаргу з Узбекiстана, для працаўладкавання ў Вiцебскай вобласцi i паўднёва-ўсходнiх раёнах Магiлёўскай вобласцi. Пратакол даручэння рэдакцыi Еўрарадыё перадала iнiцыятыва BELPOL.

Сярод мер, якiя павiнны спрыяць прыезду мiгрантаў, значацца "прадастаўленне працоўным-iмiгрантам i членам iх сем'яў належных умоў пражывання i жыццядзейнасцi", "навучанне i перападрыхтоўка працоўных-iмiгрантаў пры неабходнасцi".

Адказнымi за гэта прызначаны аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, МЖКГ, Мiнздароўя i МУС.

Кантроль за працоўнымi iмiгрантамi будзе пачынацца на "этапе адбору кандыдатаў для працаўладкавання i пасля iх прыбыцця", i ўскладзены ён на МУС, аблвыканкамы i Мiнскi гарвыканкам.

Адпрацаваныя прапановы ў МУС даручана накiраваць да 24 жнiўня 2026 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.