Цэны на кураціну ў Беларусі рэзка падскочылі
Кураціна / pexels.com
У Беларусі рэзка падскочылі цэны на кураціну. У залежнасці ад гандлёвых сетак рост склаў ад 30% да 50%.
Як піша выданне "Беларусы і рынак", у сацсетках беларусы абураюцца падаражэннем, многія вінавацяць Расію.
Для гэтага ёсць падставы. Па стане на 1 лістапада аптовыя цэны на кураціну ў Расіі выраслі ў гадавым выражэнні на 37%. За месяц курыца падаражэла ў сярэднім на 16%.
Хутчэй за ўсё, беларускія куры паехалі ў Расію. Гэтаксама, як раней туды адпраўлялася бульба. Для Расіі наша краіна ўжо некалькі гадоў з'яўляецца ключавым пастаўшчыком кураціны: за мінулы год аб'ём паставак склаў 170 тысяч тон.
Але на рост цэн магла паўплываць і іншая прычына. Птушкафабрыкі крытычна залежаць ад імпартнага племяннога матэрыялу, імпартнай упакоўкі і імпартных вакцын і біядабавак. А цэны на гэта ўсё таксама растуць.