У яшчэ адзін нацыянальны беларускі тэатр запрасілі рэжысёра з Масквы

Андрэй Любімаў

Андрэй Любімаў / aparte.ru

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску рабіць юбілейную пастаноўку да 100-годдзя тэатра даручылі маскоўскаму рэжысёру Андрэю Любімаву, заўважыла "Наша Ніва".

Любімаў ставіць "Сінюю птушку" паводле п'есы Марыса Метэрлінка. Прэм’ера запланаваная на 12 снежня.

Расійскаму рэжысёру 66 гадоў, ён заснавальнік і мастацкі кіраўнік маскоўскага драматычнага тэатра "АпАРТе".

Гэта не першы расійскі рэжысёр, якога запрашаюць у нацыянальныя беларускія тэатры. Так, у Купалаўскім тэатры ў Мінску мастацкім кіраўніком з сёлетняга сакавіка з'яўляецца расіянін Дзмітрый Акімаў, які раней працаваў у расійскіх правінцыйных тэатрах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.