Міністэрства гандлю ЗША дазволіла Boeing аднавіць працу з "Белавіяй"
Хвост самалёта / LookByMedia
Міністэрства гандлю ЗША дазволіла карпарацыі Boeing аднавіць супрацоўніцтва з беларускай авіякампаніяй "Белавія". Пра гэта паведамляе Telegram-канал авіякампаніі.
Дазвол дасць "Белавіі" магчымасць наўпрост атрымліваць ад вытворцы праграмнае забеспячэнне і запчасткі для эксплуатуемых самалётаў. Акрамя таго, як паведамляецца, ён адкрывае для авіякампаніі патэнцыйныя магчымасці для набыцця паветраных судоў.
Нагадаем, што гэты здзелак быў умовай працягу "канструктыўнага дыялогу" паміж Аляксандрам Лукашэнкам і ЗША.