Алкаголь + антыдэпрэсанты: мінчанка ўкусіла таксіста і ўгнала яго BYD

Гэта можа быць вельмі небяспечна

Гэта можа быць вельмі небяспечна

Ноччу на вуліцы Пятра Мсціслаўца ў Мінску жанчына адштурхнула таксіста ад яго BYD, які ён зараджаў у двары, села за руль і прывяла машыну ў рух. Калі мужчына паспрабаваў яе спыніць, яна ўкусіла яго за руку і, рухаючыся заднім ходам, працягнула некалькі метраў па зямлі.

Пасля гэтага BYD сутыкнуўся з прыпаркаванымі Geely Okavango і Chevrolet Cruze. Таксісту ўдалося выхапіць ключы і заблакаваць аўтамабіль. Жанчына таксама сарвала відэарэгістратар, пасля чаго яе затрымала міліцыя.

У судзе мінчанка прызнала віну і расказала, што перад здарэннем прымала антыдэпрэсанты, выпіла алкаголь, пасля чаго нічога не памятала. Яна кампенсавала маёмасную шкоду і выплаціла таксісту 15 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Суд прысудзіў яе да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову задкрытага тыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.