15-ы корпус БНТУ, вядомы як "карабель", адкрыюць 1-га верасня
15-ы корпус БНТУ неўзабаве пасля адкрыцця
15-ы корпус БНТУ, вядомы як "карабель", адкрыюць 1-га верасня — пасля капітальнай рэканструкцыі. Студэнтаў не пускалі туды шэсць гадоў — будаўнічыя працы стартавалі яшчэ ў 2020-м.
Гэты ўнікальны будынак — адзін з сімвалаў на ўездзе ў Мінск з усходу. Ён адкрыты ў 1983 годзе. Першапачаткова архітэктары бачылі ў ім "самалёт", але ў народзе замацавалася іншая мянушка.
На будоўлі працуюць два студэнцкія атрады: "Мінск — 955" і "Палітэхнік". Менавіта іх сіламі навучальны корпус рыхтуецца цяпер да працы.