Зранку туман, удзень да +26 градусаў — прагноз у Беларусі на пятніцу
Восень, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 18 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не чакаецца, толькі ўначы пераважна па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца +16...+22 градусы.
У суботу, 19 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень месцамі — парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 17-24 градусы цяпла.