Зранку туман, удзень да +26 градусаў — прагноз надвор'я на сераду
Восень / Еўрарадыё
У сераду, 16 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў цяпла, месцамі будзе 4-6 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26 градусаў.
У чацвер, 17 верасня, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі па захадзе і паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі па поўначы — моцныя. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, зранку і ўдзень — парывісты, удзень месцамі па паўднёвым усходзе — моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад +7 градусаў па ўсходзе да +15 градусаў па захадзе Беларусі. Удзень чакаецца ад 14 градусаў цяпла па захадзе да 26 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе.