Золатавалютныя рэзервы Беларусі за ліпень павялічыліся на 36,9 млн долараў
Золата, ілюстрацыйнае фота
Па стане на 1 жніўня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 14,19 млрд даляраў. Гэта на 36,9 млн долараў больш, чым месяц таму, паведамляе прэс-служба Нацбанк.
Прырост ЗВР адбыўся дзякуючы павелічэнню рэзерваў у замежнай валюце: яны выраслі на 35,3 млн долараў — да 5,809 млрд долараў. На 3 млн долараў павялічыўся кошт спецыяльных правоў запазычання — да 1,4 млрд долараў. Затое кошт манетарнага золата паменшыўся на 1,4 млн долараў і цяпер складае 6,98 млрд долараў.
У параўнанні з пачаткам года ЗВР зменшыліся на 230,3 млн долараў. У прыватнасці, кошт золата панізіўся на 487,3 млн долараў, кошт СДР — на 11,1 млн долараў, а рэзервовыя актывы ў замежнай валюце павялічыліся на 268,2 млн долараў.