Ці чакаць Беларусі "азербайджанізацыі" — эфір

Сеўда Самедава

Сеўда Самедава / асабісты архіў

Пасля таго, як частка беларускіх палітвязняў напісала ліст да еўрапейскіх палітыкаў з просьбай больш актыўна ўключацца ў вызваленне палітзняволеных з турмаў Лукашэнкі, у пабліку пачаў гучаць тэрмін "азербайджанізацыя". Маўляў, краіны Захаду могуць выбудаваць з Мінскам стасункі па сцэнары Баку — гэта калі кантакты грунтуюцца на геапалітычнай стабільнасці і эканаміных інтарэсах, а ўсё астатняе — у тым ліку праблемы з правамі чалавека, палітвязні і адсутнасць свабоды слова — унутраная справа. 

Мы сапраўды мала ведаем пра Азербайджан, і пра тое, што ў краіне больш за 300 палітвязняў, якіх кідаюць за краты па прыдуманых справах, і за якіх змагаюцца толькі выгнаныя з краіны праваабаронцы. Там таксама разагнаныя незалежныя медыя і ў турмах сядзяць журналісты. Пра сітуацыю ў Азербайджане ў 13:00 па Мінску размаўляем з рэдактаркай азербайджанскага выдання Meydan TV Сеўдай Самедавай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.