У Глыбоцкім раёне знайшлі незаконнае захаванне адходаў нафтапрадуктаў

Нафтавы адстойнік у Азярцах

Нафтавы адстойнік у Азярцах / Камітэт дзяржкантролю

Незаконнае захаванне адходаў нафтапрадуктаў выявіла праверка Камітэта дзяржкантролю ў Глыбоцкім раёне. Дапамаглі ў гэтым грамадскія інспектары КДК.
 
Выявілася, што сельскагаспадарчае прадпрыемства "Азярцы" займалася рэкультывацыяй зямельнага ўчастка. Пры гэтым быў дэмантаваны невыкарыстоўваны падземны адстойнік з адходамі нафтапрадуктаў. У "Азярцах" проста выкапалі катлаван, куды злілі адходы нафтапрадуктаў.
 
На патрабаванне КДК забруджаны грунт выкапалі. На ўтылізацыю было адпраўлена 18,6 тон грунту.
 
Шкоду для навакольнага асяроддзя ацанілі на суму больш за 9 тысяч рублёў. Спагнаць іх абяцаюць з вінаватай асобы бліжэйшым часам.
 
Таксама вінаватых могуць аштрафаваць на суму да 1 тысячы базавых велічыняў (45 000 рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.