“Вярніце нашы грошы!”: Лукашэнка агучыў кошт вызвалення палітвязняў? Эфір
Вольга Лойка / Еўрарадыё
Па дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення, на канец сакавіка ў Польшчы працавалі 1 152 700 замежных грамадзян — на 8% больш, чым год таму. З іх беларусаў — 121 тысяча. У гэты час у Беларусі не хапае работнікаў на большасці прадпрыемстваў. Рашэнне прапануе пенсіянер Мінабароны: стварае фірму-пасярэдніка “па аказанні турыстычных паслуг” і абяцае на заробак у 1500 беларускіх рублёў прывезці рабочых з Пакістана, Непала, Туніса, Марока ды іншых краін. Вяртаць тыя сотні тысяч беларусаў, якія па невядомых прычынах выехалі з краіны, рэжым не імкнецца. Наадварот, у чаканні Коўла і будучага новага вызвалення палітвязняў людзі разважаюць: колькі з вызваленых рэжым выкіне з краіны?..
Што адбываецца на рынку працы і ці сапраўды выключна праз прывабныя заробкі ў Беларусь імкнуцца працоўныя мігранты? Чаму Лукашэнка так баіцца прыватызацыі і чым адметныя яго дамоўленасці з расійскім алігархам Патаніным? Ці верне Трамп Лукашэнку заблакіраваныя ў ЗША 43 мільёны “калійных” долараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка ў 13:00.
Праграма выходзіць раз на два тыдні.