"Вы ўпэўненыя, што будзе з вамі праз месяц?” Што чакае беларускі Чырвоны Крыж

Работніца беларускага Чырвонага Крыжа побач з гуманітарнай дапамогай

Работніца беларускага Чырвонага Крыжа побач з гуманітарнай дапамогай / ТАСС

“Вы што хочаце пачуць?” — пытаюць журналіста Еўрарадыё ў сакратарыяце Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Гэтак там рэагуюць на пытанне, што будзе з арганізацыяй далей.

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФКК) пагражае спыніць супрацоўніцтва з Беларуссю, калі не сыдзе ў адстаўку кіраўнік беларускай часткі руху Дзмітрый Шаўцоў. Усё ад таго, што ён любіць хадзіць з Z-сімволікай і дапамагае незаконна перавозіць і перавыхоўваць ўкраінскіх дзяцей.

Разам з супрацоўніцтвам спыніцца і фінансаванне. Еўрарадыё даведалася, наколькі значныя гэтыя сродкі, які лёс чакае беларускі Чырвоны Крыж і хто можа пацярпець праз паводзіны Шаўцова.

 

“Гарантаваць, што заўтра будзе, я не магу”

МФКК патрабуе, каб Дзмітрый Шаўцоў сышоў да 30 лістапада. Каб зразумець, што плануе рабіць беларускі Чырвоны Крыж, журналіст Еўрарадыё звязаўся з сакратарыятам арганізацыі пад выглядам чалавека, які хоча стаць валанцёрам. Вядома, нас турбуе, ці не зменіцца статус арганізацыі.

— Калі вы зараз прыйдзеце, то будзеце валанцёрам беларускага Чырвонага Крыжа, які з'яўляецца часткай руху Міжнароднага Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, — кажуць у сакратарыяце.

Але што будзе пасля 30 лістапада?

“Вы уверены, что будет с вами через месяц?” Что ждёт белорусский Красный Крест
Сябра беларускага Чырвонага Крыжа наведвае пенсіянерку / facebook.com/redcross.by

Беларускія ўлады сапраўды неахвотна выдзяляюць грошы на Чырвоны Крыж. Па дадзеных апошніх даступных справаздач, у 2019 годзе адзіны фонд Чырвонага Крыжа быў толькі на 6% прафінансаваны з бюджэту Беларусі, а ў 2018 годзе — на 5%. Фінансаванне замежных донараў склала 42% адзінага фонду Чырвонага Крыжа ў 2019 годзе і 50% — у 2018 годзе. 

“Вы уверены, что будет с вами через месяц?” Что ждёт белорусский Красный Крест
Крыніцы бюджэту Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў 2014-2019 гадах / БООК

Мяркуючы па дзяржаўнай праграме "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2021-2025 гады, сітуацыя не асабліва змянілася пасля 2019 года. На Чырвоны Крыж беларускія ўлады разлічваюць, але даваць на гэта грошы не гатовыя. Практычна на ўсе напрамкі праграмы з удзелам Чырвонага Крыжа выдзялення бюджэтных грошай не прадугледжваецца.

Каб зразумець, якія групы могуць апынуцца без падтрымкі Чырвонага Крыжа, зазіраем у дзяржпраграму "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека". У яе рамках Чырвоны Крыж у Беларусі сярод іншага:

— расказвае аб прафілактыцы цукровага дыябету, артэрыяльнай гіпертэнзіі, вострых парушэннях мазгавога кровазвароту, бранхіяльнай астме і іншых захворваннях;

— дапамагае даглядаць за людзьмі з абмежаваннямі жыццядзейнасці;

— займаецца прафілактыкай і медыка-сацыяльнай дапамогай тым, хто перахварэў на COVID-19;

— аказвае сацыяльную, псіхалагічную і прававую дапамогу сем'ям, у якіх адзін з членаў злоўжывае алкаголем;

— дапамагае хворым на туберкулёз, як кансультацыямі, так і медыка-сацыяльнай і псіхалагічнай падтрымкай;

— працуе на супрацьдзеянне стыгме і дыскрымінацыі, звязанай з ВІЧ- і гендэрным гвалтам;

— навучае метадам аказання першай дапамогі.

Гэта значыць Чырвоны Крыж часта працуе з уразлівымі і малаабароненымі групамі ў Беларусі, як людзі з цяжкімі захворваннямі або дзеці з праблемных сем'яў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.