Уіткаф прыляцеў у Расію пасля сустрэчы з Зеленскім у Осла
Стыў Уіткоф і Кірыл Дзмітрыеў на ўзлётна-пасадачнай паласе ў Санкт-Пецярбургу / Reuters
Спецыяльны пасланнік ЗША Стыў Уіткоф прыбыў у Расію для сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, піша BBC. Напярэдадні ў Осла адбыліся перамовы Уіткофа з украінскім лідарам Уладзімірам Зеленскім. Амерыканскі чыноўнік назваў сустрэчу з прэзідэнтам Украіны "канструктыўнай".
Зеленскі і яго еўрапейскія саюзнікі заявілі, што цяпер Расіі трэба адрэагаваць на прапановы, узгодненыя ў Осла.
Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, які таксама браў удзел у перамовах у Осла, заявіў аб дасягненні "рэальнага прагрэсу", аднак не прадаставіў ніякіх падрабязнасцей і папярэдзіў, што спатрэбіцца цярпенне.