Новая частка камп'ютарнай гульні "Вядзьмар" выйдзе без рускай мовы
Кадр з гульні "Вядзьмар" / CD PROJEKT RED
Новае DLC да камп'ютарнай гульні "Вядзьмар 3" не будзе агучаная па-руску.
"У сувязі з нашым рашэннем спыніць супрацоўніцтва з падатковымі рэзідэнтамі Расіі і Беларусі з сакавіка 2022 года ў дадатку "Вядзьмар 3: Дзікае Паляванне — Балады мінулага" не будзе расійскай агучкі", — паведамляе афіцыйны акаўнт распрацоўшчыка гульні CD PROJEKT RED у сацсетцы X.
Там дадаюць, што пры запуску дадатку гук аўтаматычна пераключыцца на польскую мову. Расійская агучка застанецца толькі ў асноўнай гульні і яе першых двух дапаўненнях.
Рашэнне выклікала хвалю хэйту з боку расійскамоўных гульцоў. А вось у беларускіх фанатаў "Вядзьмара" свая пазіцыя: "Хочаце нашкодзіць Лукашэнку? Выпусціце беларускую агучку!"