У Віцебскай вобласці на аўкцыён выстаўленыя 12 гатэляў

Беларускі гатэль

Беларускі гатэль / t.me/zamkadomby

У верасні ў Віцебскай вобласці пройдуць аўкцыёны па продажы 12 дзяржаўных гатэляў і турыстычных аб'ектаў. Самы танны лот — матэль у Бягомлі плошчай 173 кв. м. Яго стартавая цана — крыху больш за 109 тысяч BYN, або каля $ 36 тысяч, піша "Беларусь за МКАДом".

Самы дарагі аб'ект — гасцініца ў Паставax. У ёй 41 нумар. А пачатковая цана перавышае 1 млн рублёў — больш за $329 тысяч.

Гасцініцы таксама выстаўленыя на продаж у Дубровенскім, Бешанковіцкім, Глыбоцкім, Браслаўскім, Міёрскім, Ушацкім, Талачынскім і Чашніцкім раёнах. Большасць з гэтых будынкаў пабудаваныя яшчэ ў савецкія часы. Таму новым гаспадарам найперш давядзецца займацца іх мадэрнізацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.