У Швецыі затрымалі беларуса, які фатаграфаваў ахоўныя аб’екты

Фатограф, ілюстрацыйнае фота

Фатограф, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларуса ў Швецыі арыштавалі па падазрэнні ў незаконным фатаграфаванні ахоўнага аб'екта.

Гэта прыкладна 30-гадовы мужчына. Затрымалі яго каля ўваходу ў прамысловую зону горада Карлскуга, піша "Наша Ніва". У беларуса канфіскавалі камеру і камп’ютарную тэхніку.

Інцыдэнт адбыўся 3 верасня. Ахоўнікі заўважылі падазронага і паведамілі пра яго паліцыі. Недалёка знаходзіўся галоўны ўваход у прамысловую зону Б’ёркборн, дзе працуюць прадпрыемствы абароннай і хімічнай прамысловасці. У прыватнасці, Saab Dynamics распрацоўвае і вырабляе там ракеты і боепрыпасы, Nammo займаецца вытворчасцю боепрыпасаў дыі іх кампанентаў, а Eurenco Bofors — пораху і выбуховых рэчываў.

Дарэчы, у чэрвені 2024-га тамсама затрымалі расіяніна. Яго вінавацілі ў фатаграфаванні некалькіх ахоўных аб’ектаў у розных частках Швецыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.