У пятніцу ў Беларусі чакаюцца дажджы — сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У пятніцу, 25 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы па поўначы чакаюцца моцныя дажджы. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +11...+17 градусаў.

У суботу, 26 верасня, прагназуецца хмарнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, месцамі — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 градусаў цяпла, удзень чакаецца 11-18 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.