Беларус, паранены падчас атакі дрона ў Расіі, вярнуўся дадому
Мяжа з Расіяй, ілюстрацыйнае фота / Аляксандр Чугуеў
Беларус, які пацярпеў падчас нядаўняй дронавай атакі ў Бранскай вобласці Расіі, вярнуўся дадому. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных спраў.
Адзначаецца, што наш суайчыннік вярнуўся самастойна 12 лістапада.
Пра інцыдэнт стала вядома ў чацвер. Паведмлялася, што ў Злынкаўскім раёне Браншчыны беспілотнік атакаваў легкавы аўтамабіль. Пры гэтым пацярпелі тры чалавекі, у тым ліку адзін грамадзянін Беларусі. Нашага суайчынніка дастаўлялі ў мясцовую лякарню для медыцынскай дапамогі.