"У нас розныя сябры". Латушка раскрытыкаваў словы Бабарыкі пра дэмсілы
Віктар Бабарыка і Павел Латушка / калаж Еўрарадыё
Канферэнцыя "Новая Беларусь", якая праходзіць 8-9 жніўня ў Варшаве, пачалася са спрэчкі паміж Віктарам Бабарыкам і Паўлам Латушкам. На панэлі “Не чакаць, а ствараць новае вакно магчымасцяў” яны па-рознаму ацанілі цікаўнасць беларусаў у Беларусі да дзейнасці беларускіх дэмсілаў.
— Я размаўляю са сваімі сябрамі ўнутры Беларусі. Ім не цікава, што адбываецца ў беларускіх дэмсілах, — кажа Віктар Бабарыка.
— Я таксама размаўляю з сябрамі ўнутры Беларусі, — парыруе Павел Латушка. — У нас розныя сябры!