У Мінску скарацілі фактычны тэрмін адключэння гарачай вады
Трубы / LookByMedia
У Мінску ў 2026 годзе фактычны тэрмін адключэння гарачай вады у рамках падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону скараціўся да 9,5 сутак. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Бекета ў эфіры тэлеканала АНТ.
Паводле яго слоў, нарматыўны максімальны тэрмін адключэння пры гэтым не змяніўся. Гаворка ідзе пра скарачэнне фактычнага часу правядзення работ, неабходных для падрыхтоўкі сістэмы цеплазабеспячэння да асенне-зімовага перыяду.
"Мы гаворым пра фактычнае памяншэнне часу работ, звязаных з падрыхтоўкай да асенне-зімовага перыяду. У Мінску ў гэтым годзе гэта будзе не больш за 9,5 сутак", — сказаў Андрэй Бекета.
Ён удакладніў, што для малых населеных пунктаў максімальны тэрмін адключэння складзе да 13 сутак.