“Спадзяюся на сотні”: Коўл анансуе візіт у Мінск праз месяц. Чаго чакаць? Эфір
Франак Вячорка / Еўрарадыё
Вызваленне насуперак чаканым некалькім сотням усяго 25 палітвязняў выклікала спрэчкі пра тое, што і хто магло стаць прычынай “правалу” перамоў Джона Коўла з Лукашэнкам. Не, вядома, казаць пра менавіта “правал” не даводзіцца, бо людзі на волі, але насцярожанасць прысутнічае: ці не азначае такі вынік, што перамоўны трэк паўшоў на спад?.. І ці не дэмсілы ў тым вінаватыя, бо не заклікаюць Еўропу памяняць сваю пазіцыю і палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі і далучыцца да амерыканскіх высілкаў па вызваленні людзей з турмаў.
Як вынік перамоў ацэньваюць у Офісе Ціханоўскай і ці чакалі вызвалення такой колькасці палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза ў дыялогу паміж ЗША і Лукашэнкам, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якія чаканні ад Форуму Астрожскіх і чаму ў Кіеў не едзе Ціханоўская? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам у 15:00.