BYSOL запусціў экстраны збор для вызваленых сёння палітвязняў

Фонд BYSOL абвясціў экстраны збор

Фонд BYSOL абвясціў экстраны збор / "Наша Ніва"

Фонд BYSOL адкрывае экстраны збор у падтрымку палітвязняў, якія выйшлі на волю 16 верасня. Як паведамлялася раней, рэжым Лукашэнкі вызваліў 25 чалавек у абмен на зняццё амерыканскіх санкцый з двух беларускіх прадпрыемстваў.

"Наша мэта — выплаціць мінімум па 1000 еўра кожнаму чалавеку ў рамках праграмы падтрымкі палітвязняў і вызваленых. Гэтыя сродкі спатрэбяцца на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў, побытавыя выдаткі", — тлумачаць у BYSOL мэту збору. Таксама арганізатары звяртаюць увагу, што гэты збор пакажа экс-палітвязням, што пра іх не забываліся.

Плануецца сабраць 25 тысяч еўра. Збор будзе працягваецца да 16 кастрычніка 2026 года.

Каб атрымаць дапамогу з экстранага збору, экс-палітвязням трэба будзе запоўніць форму ці проста звярнуцца ў BYSOL да 16 сакавіка 2027 года ўключна.

Грошы з экстранага збору, не запатрабаваныя да 16 сакавіка 2027 года, будуць раўнамерна размеркаваныя сярод тых палітвязняў, якія звярнуўліся па дапамогу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.