У Літве ўпершыню збілі беспілотнік

У Літве знішчальнікі збілі дрон

У Літве знішчальнікі збілі дрон / lrt.lt

У Літве ў ноч на 15 верасня ўпершыню збілі беспілотнік. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён прыляцеў з Беларусі.

Дрон заляцеў у паветраную прастору Літвы неўзабаве пасля поўначы. У краіне абвясцілі паветраную трывогу, а Віленскі аэрапорт часова прыпыніў працу.

Збілі беспілотнік каля 00:20 ў раёне Кайшадорыса пад Коўнам. На яго перахоп падымаліся італьянскія знішчальнікі, якія базуюцца ў Шаўляі.

На месцы здарэння былі знойдзеныя абломкі дрона. Цяпер там працуюць вайскоўцы і супрацоўнікі паліцыі.

Паводле словаў кіраўніка Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантаса Віткаўскаса, якія перадае LRT, ёсць высокая верагоднасць таго, што дрон быў абсталяваны выбуховым прыстасаваннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.