У Гомелі мужчына нападаў з нажом на людзей — СМІ

Нож, ілюстрацыйнае фота

Нож, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Да вайсковага патруля, які дзяжурыў у Савецкім раёне Гомеля, звярнуўся мужчына з рэзанымі ранамі. Ён сказаў, што ў суседнім доме малазнаёмы чалавек збіў і парэзаў яго і яшчэ аднаго чалавека, перадаюць "Моцныя Навіны".

Байцы пайшлі да паказанага шматпавярховіка і заўважылі яшчэ аднаго пацярпелага, яму выклікалі хуткую. Неўзабаве з пад'езда выйшаў мужчына. Пацярпелы сказаў, што гэта і быў нападнік.

Калі вайскоўцы падышлі да яго, мужчына сказаў, нібыта абараняўся нажом, а потым выкінуў зброю з акна сваёй кватэры на 12-м паверсе. Патрульныя не паверылі ў гэтую версію і затрымалі мужчыну.

Потым вайскоўцы знайшлі нож і ачапілі ўчастак да прыезду следчых. Затрыманага перадалі ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.