У Беларусі пашырылі пералік органаў і тканак для трансплантацыі
У спіс дадалі дзевяць пазіцый / LookByMedia
Міністэрства аховы здароўя Беларусі пашырыла пералік органаў і тканак, дазволеных для трансплантацыі. Адпаведная пастанова апублікавана на нацыянальным прававым партале.
Спіс павялічылі з 27 да 36 пазіцый. У пералік органаў і тканак чалавека, якія падлягаюць трансплантацыі, дадалі апанеўроз, мезенхімальныя ствалавыя клеткі, матку, наднырачнікі, перыферычныя нервы, падскурна-тлушчавую тканку, звязкі, тканкавыя комплексы і фасцыі.
Падборам пар донар — рэцыпіент будзе займацца Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, трансплантталогіі і гематалогіі.
У 2025 годзе ў Беларусі было праведзена больш за 500 трансплантацый.