Спартоўцу Сцяпану Папову не далі амерыканскую візу
Сцяпан Папоў / by.tribuna.com
Беларускаму спартоўцу Сцяпану Папову не далі амерыканскую візу. Пра гэта ён расказаў на сваёй старонцы ў Інстаграме.
Папоў планаваў адправіцца ў Лас-Вегас на чэмпіянат свету па бразільскім джыу-джытсу. Раней беларус стаў чэмпіёнам Еўропы па гэтым відзе спорту ў катэгорыі 41-45 гадоў сярод уладальнікаў пурпурных паясоў.
У консульстве ў Папова спыталіся, ці зазнаў ён гвалт з боку беларускай дзяржавы. Спартовец адказаў адмоўна.
Сцяпан Папоў — чэмпіён свету (2013) і двойчы чэмпіён Еўропы (2011 і 2015) па самба. У 2020-м ён падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту з боку сілавікоў. Пасля гэтага спартоўца звольнілі з цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі.