“Кіберпартызаны” і Silent Crow заяўляюць, што ўзламалі Рассат

Ілюстрацыя

Ілюстрацыя / Кіберпартызаны

“Кіберпартызаны” разам з хакерскай групай Silent Crow заявілі пра ўзлом і знішчэнне ўнутранай ІТ-інфраструктуры Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі (Расстата). 

Паводле хакераў, пад іх кантроль трапілі каля 25 тысяч камп’ютараў цэнтральнага апарату і рэгіянальных падраздзяленняў ведамства. Яны сцвярджаюць, што атрымалі доступ да баз даных, сістэм электроннага дакументаабароту, службовых дакументаў і персанальнай інфармацыі. Агулам удалося выгрузіць каля 23 ТБ інфармацыі, у тым ліку звесткі, звязаныя з вайсковымі стратамі Расіі ў вайне супраць Украіны. Адзначаецца, што аперацыя закранула не асобныя серверы, а значную частку ІТ-інфраструктуры Рассата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.