“Сонца над пастарункам” — новая беларуская музыка з Арловым і Кмітам. Стрым
"Кміт-ансамбль" / асабісты архіў / Kmitansambl
Сёння ўвечары на варшаўскім пражскім пляжы адбудзецца праслухоўванне альбома “Сонца над пастарункам” — дэбютніка гурта пад назвай “Кміт-асамбль”. У сваёй творчасці музыкі ставяць на простыя мелодыі і мудрагелістыя тэксты.
У будучыні каманда плануе вялікую прэзентацыю, а пакуль яе ўдзельнікі — Вячаслаў Кміт і Мікіта Арлоў — раскажуць пра альбом у эфіры Еўрарадыё. Ну і без песень не абыдзецца. Далучайцеся!